Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Прессбол” будуць працаваць замежныя карэспандэнты


Буйнейшае спартовае выданьне Беларусі “Прессбол” так не атрымала акрэдытацыю на Гульні ў Пэкіне. Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў кажа , што Алімпіяду газэта будзе асьвятляць сіламі замежных журналістаў.


“Мы нанялі некалькі замежных карэспандэнтаў, якая акрэдытаваныя ад іншых выданьняў. – гаворыць спадар Беражкоў. “Ведаючы пра нашыя праблемы, журналісты зь іншых выданьняў зь меркаваньняў салідарнасьці вырашылі нам дапамагчы. У тым ліку і кітайскія журналісты”.

”Асьвятленьне нават будзе лепшае, чым у мінулыя гады”, - абяцаў галоўны рэдактар “Прессболу”.

28 лютага газэту пазбавілі двух месцаў на Алімпіядзе. Такое рашэньне прыняў выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Афіцыйная падстава - артыкул мэдалісткі Алімпійскіх гульняў у біятлёне Сьвятланы Парамыгінай «Алімпійская сьметніца».

За вяртаньне акрэдытацыі выступіла сто вядомых беларускіх спартоўцаў, пераможцаў і мэдалістаў Алімпіяд і чэмпіянатаў сьвету. Аднак яны нічога не дамагліся.

“Акрэдытацыю на Алімпіяду ў Пэкін прайшлі ўсё СМІ. Тэма закрытая», — цытаваў БелаПАН словы міністра спорту Аляксандра Грыгарава 30 красавіка.

«Гэтае пытаньне закрытае для міністра Грыгарава, але не для нас”, - у сваю чаргу казаў спадар Беражкоў.

Калі НАК прыняў рашэньне па “Прессболу”, галоўны рэдактар выданьні заявіў, што сыдзе з журналістыкі, калі акрэдытацыі ня вернуць.

“Я абяцаў дзьве рэчы. Яшчэ і асьвятліць алімпійскія гульні лепей за іншыя беларускія выданьні. Пакуль я не выканаю гэтая абяцаньне гаварыць пра другое я не магу. Я спачатку асьвятлю гульні лепей за ўсіх, а пасьля ўзгадаю пра другое абяцаньне”, - заявіў у інтэрвію “Свабодзе” Ўладзімер Беражкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG