Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Гайдукевіча ня пойдзе на выбары


Ліберальна-дэмакратычная партыя і яе лідэр Сяргей Гайдукевіч ня будуць удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта Свабодзе паведаміў С.Гайдукевіч:



“Мы правялі вялікую нараду з удзелам 120 нашых партыйцаў, на якой і вырашылі адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Я таксама ня буду вылучаць сваю кандыдатуру паколькі не магу парушаць партыйную дысцыпліну”.

Партыя, паводле Сяргея Гайдукевіча, будзе рыхтавацца да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.


Генэрал заменіць прадпрымальніка


Заснавальнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня генэрал Валеры Фралоў будзе зноў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Пра гэта ён паведаміў сёньня “Свабодзе”:

“У выбарчай акрузе Ўзды зьбіраўся балятавацца па сьпісу аб’яднаных дмакратычных сілаў сябра нашай партыі – БСДП (Грамада) прадпрымальнік Віктар Крываль. Але ў апошні момант ён адмовіўся ад гэтага. Тады мне і паступіла прапанова яго замяніць. Я пагадзіўся”.


У Т.Севярынец новая ініцыятыўнай група

Сёньня віцебская актывістка Руху “За Свабоду” Тацяна Севярынец атрымала пасьведчаньні на сяброў сваёй ініцыятыўнай групы.

– Усе 13 чалавек неадкладна пачынаюць зьбіраць подпісы за вылучэньне мяне кандыдаткай у дэпутаты па Віцебскай Горкаўскай акрузе №11, – паведаміла Тацяна Севярынец.

Суразмоўца таксама адзначыла, што была змушаная рэгістраваць новы сьпіс ініцыятыўнай групы, паколькі заяўленыя раней Алена Дайнека, Лідзія Карповіч і Нэлі Тупякова атрымалі канкрэтныя пагрозы з боку ўлады і вымушаныя былі адмовіцца ад удзелу ў зборы подпісаў.

Тацяна Севярынец, маці беларускага палітыка Паўла Севярынца, настаўніца вышэйшай катэгорыі з 35-гадовым працоўным стажам была звольненая ў мінулым годзе з працы з СШ №40 Віцебска па ініцыятыве Юр’я Лаўрэнава і кіраўніка раённага аддзелу адукацыі Ўладзімера Шломы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG