Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайдзі сябе на фота МУС


Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму просіць апазнаць людзей на здымках, якія зробленыя перад выбухам 4 ліпеня ў часе сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці


“Калі вы пазналі кагосьці на здымках ці пабачылі сябе, пераканаўча просім указаць нумар фатаграфіі і месца знаходжаньня на здымку”, - гаворыцца ў звароце ГУУС. У ім напісана, што МУС гарантуе канфэдэнцыйнасьць.

Зьвесткі можна пакінуць праз тэлефоны: 80296320209 (Велком), 80298516750 (МТС), 229-40-96, 227-40-90, 222-85-63. А таксама - на сайтах Міністэрства ўнутраных справаў или ГУУС Менгаравыканкаму.






























Допыты і затрыманьні працягваюцца


Усяго па гэтай справе было затрымана паводле розных ацэнак 50—70 чалавек, у тым ліку і шэраг актывістаў апазыцыйных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма. У нядзелю зь ізалятара выпусьцілі апошніх апазыцыянэраў, якіх падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня – актывістаў БНФ Ільлю Богдана і Антона Койпіша. Раней на волю выйшлі лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў, моладзевы актывіст Міхаіл Шарамет, а таксама былыя актывісты “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў, Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак , Міраслаў Лазоўскі. У пазамінулую суботу на волю былі адпушчаныя першыя з затрыманых Аляксандар Сергіенка, Сяржук Высоцкі, Павал Кур’яновіч, а пазьней – грамадзянін Расеі студэнт Уладзімер Бялонін, студэнтка БДУ Тацяна Пякун і некаторыя іншыя.

Допыты і затрыманьні працягваюцца. Учора ў справе выбухаў спэцслужбы дапыталі шэраг грамадзкіх актывістаў і журналістаў недзяржаўных СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG