Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Моладзі БНФ.

23 ліпеня старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў (на здымку) адправіліся ў свае вайсковыя часткі ў Фаніпаль ды Гародню адпаведна, дзе празь некалькі тыдняў прымуць прысягу.

Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта будзе служыць у войсках супрацьпаветранай абароны. Нагадаем, што ён прайшоў тры этапы абследаваньня на раённым, абласным і цэнтральным узроўні і быў прызнаны годным да вайсковай службы. Ягоныя паплечнікі, аднак, лічаць, што дыягназы былі сфальсыфікаваныя.

Зьмітра Бяляева тэрмінова прызвалі ў войска, ня даўшы хлапцу даведацца пра вынікі паступленьня ў ВНУ, якія будуць вядомыя заўтра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG