Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму Аляксандар Лукашэнка не падтрымаў антызаходнюю рыторыку вэнэсуэльскага прэзыдэнта, абмежаваўшыся заявамі пра плённасьць двухбаковых адносінаў? Меркаваньне галоўнага рэдактара газэты «Новы час» Аляксея Караля

«Што тычыцца палітычнага складніка беларуска-венэсуэльскага супрацоўніцтва, то ён відавочны - і я б сказаў, што ён ня вельмі прывабна выглядае, бо гэта палітычнае сяброўства двух аўтарытарных кіраўнікоў.

Уга Чавэс – уплывовая фігура ў сваім рэгіёне сярод пэўнага кола краінаў. Рыторыка наконт падзеньня амэрыканскага імпэрыялізму патыхае рыторыкай часоў халоднай вайны. Да гэтага часу імпэрыялізм “падае”, а мы ніяк ня можам падняцца да гэтага ўзроўню.

Таму вы слушна заўважылі, што Лукашэнка ад такой дэманстрацыі прыхільнасьці старым стэрэатыпам як бы адмяжоўваецца. Тым больш на фоне хай сабе і імітацыйных крокаў беларускіх уладаў да пашырэньня стасункаў з Захадам гэта ніякай карысьці беларускаму афіцыйнаму боку не прыносіць”, -- мяркуе Аляксей Кароль.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG