Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: "Цяпер у нас кішэнныя дэпутаты"


Якімі якасьцямі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся сёньня да гарадзенцаў.


Хлопец: “Добрасумленным павінен быць і павінен хоць нешта зрабіць добрага для народа, для тых людзей, хто яго абіраў”.

Спадарыня: “Прыстойным, добрым чалавекам, каб мог хаця б выслухаць чалавека ў цяжкую часіну, калі нічым ня можа дапамагчы. Вось так я лічу”.

цяпер у нас сядзяць кішэнныя дэпутаты, якія заранёў ведаюць, як і за што ім трэба галасаваць і якія законы прымаць
Спадар:
“Самае галоўнае: ён павінен мець сваю думку, сваё меркаваньне, павінен быць незалежным, павінен галасаваць так, як адчувае, а ня так, як яму загадаюць зьверху. Бо цяпер у нас сядзяць кішэнныя дэпутаты, якія заранёў ведаюць, як і за што ім трэба галасаваць і якія законы прымаць”.

Спадарыня: “Такім, які будзе працаваць для народа, а ня толькі для сябе. І каб людзі пэнсіі вышэйшыя атрымлівалі, каб сацыяльны ўзровень жыцьця падвышаўся, каб студэнтам стыпэндыі падвышалі”.

Спадар: “Ён павінен быць мэтанакіраваным, бачыць узровень жыцьця й патрэбы людзей, каб зьмяняць іх да лепшага з поўнай душэўнай цеплынёй”.

Спадарыня: “Напэўна, чэсным чалавекам і потым выконваць тое, што людзям абяцаў. І палітыку будаваць ня толькі з патрэбаў пэнсіянэраў, але і моладзі. Арганізоўваць жыцьцё на месцах, разьвіваць культуру. А ў нашым горадзе сачыць за рэстаўрацыяй, каб помнікі гісторыі заставаліся”.

Спадар: “Павінен быць адукаваным і блізкім для народа. І каб ня зь нейкай там партыі, а з працоўнага калектыву”.

Спадар: “Каб працаваў для людзей, а не для сябе...”

Карупцыя працягвае заставацца ў нашым грамадзтве, і на чале яе да гэтага часу — міліцыя
Спадар:
“Павінен быць чэсным перад людзьмі. І каб быў для народа, а не народ дзеля яго. І каб потым можна было прыйсьці да яго на прыём, а ён выконваў свае абяцаньні. А ня так, як лезуць у дэпутаты, каб забясьпечыць сябе кармушкай”.

Спадар: “Прыстойным, чэсным і павінен змагацца за народ, змагацца з карупцыяй. Карупцыя працягвае заставацца ў нашым грамадзтве, і на чале яе да гэтага часу — міліцыя. У кожнай бандзе ёсьць міліцыянэры”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG