Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спачатку "амэрыканка", цяпер да сьледчых


Лідэра незарэгістраванай Беларускай партыі Свабода Сяржука Высоцкага выклікаюць у Сьледчае ўпраўленьне па вуліцы Сапёраў. Сяржук Высоцкі паведаміў Свабодзе, што яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсьці без адваката.


Яму паабяцалі, што сустрэча будзе доўжыцца 10-15 хвілін. Супрацоўнікі ўпраўленьня не патлумачылі прычыну выкліку да сьледчага.

Нагадаем, што Сяржук Высоцкі быў затрыманы як падазраваны ў справе выбуху 4 ліпеня і 72 гадзіны правёў у сьледчым ізалятары КДБ. Супрацоўнікі КДБ адпусьцілі яго пасьля допыту.

XS
SM
MD
LG