Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Пётра Рашэтнік


У Баранавічах пайшоў з жыцьця ветэран нацыянальнага руху, былы навучэнец Наваградскай гімназіі й сябра Саюзу беларускай моладзі, былы вязень ГУЛАГу Пятро Рашэтнік.

У 1949 годзе трапіў у ГУЛАГ, у лягер у Інце. Там пазнаёміўся і пасябраваў з паэткай Ларысай Геніюш. Пасьля вызваленьня спадар Пятро стаў сябрам сям’і Геніюшаў, ня раз прыяджаў да іх у Зэльву.

Пахваньне Пятра Рашэтніка адбылося 22 ліпеня на баранавіцкіх могілках, паведамляе сайт “Нашай нівы”.
XS
SM
MD
LG