Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча камэнтуе старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

“Я лічу, што калі справа ідзе пра справядлівы суд, то, калі Караджыч не вінаваты, яму даўно трэба было самому прыйсьці. А так, што яго шукалі, што павіншавалі амэрыканцы з гэтым, відавочна, што гэта сур’ёзная міжнародная справа. І спадзяюся, што суд будзе справядлівым.

Сьцьвярджаецца, што ён загубіў тысячы нявінных людзей. Але тут павінен быць справядлівы суд”, -- лічыць Станіслаў Шушкевіч.

XS
SM
MD
LG