Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцян: “З Караджычам у Гаазе павінны сядзець Клінтан і Олбрайт”


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян у сярэдзіне 1990-х быў у Югаславію досыць частым госьцем, асабліва напярэдадні ваеннай кампаніі, абвешчанай камандаваньнем НАТА супраць тагачаснага рэжыму Слабадана Мілошавіча.


“Я ня меў ніякіх стасункаў зь ім, але лічу, што побач з Караджычам на лаве падсудных павінны быць Клінтан, Олбрайт і ўся тая каманда, што разьвязала вайну ў былой Югаславіі. Я быў у Югаславіі перад вайной, якую абвясьцілі Злучаныя Штаты і НАТА, затым быў у часе вайны і пасьля яе заканчэньня. З калегамі-дэпутатамі сустракаўся, з ужо нябожчыкам Мілошавічам, зь першым так званым прэзыдэнтам Косава Руговам і ягоным намесьнікам Агані, якія тады былі толькі кіраўнікамі арміі паўстанцаў. Наўпрост у Прыштыне зь імі сустракаўся”, кажа Сяргей Касьцян.

Карэспандэнт: “Як вы ставіцеся да таго, што прэсавая сакратарка Карлы дэль Понты ў сваіх успамінах сьцьвярджала: маўляў, у сярэдзіне 1990-х Караджыч хаваўся ў Беларусі?”

“Калі яго сапраўды арыштавалі ўчора, то яшчэ раз пацьвярджаецца тое, што Карла дэль Понта – вялікая падманшчыца, якая вельмі добра ўмела хлусіць. Найперш супраць сэрбаў, супраць славянаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG