Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў рэдакцыю “Свабоды” завітаў жыхар вёскі Дражна Старадароскага раёну Аляксандар Апанасевіч. На падставе міліцэйскага пратаколу мясцовы суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на вясковых могілках і аштрафаваў на 1 мільён 40 тысяч рублёў.


Вось што кажа спадар Аляксандар Апанасевіч:

“Са спазьненьнем мяне абвінавацілі, што нібыта быў сярод арганізатараў гэтай акцыі. Я сапраўды ведаў, што адбудзецца ўсталяваньне крыжа. Папярэдзіў пра гэта старшыню нашага сельсавета. Ён запытаў “Навошта гэта робяць?”. Я патлумачыў, што у нас усе ведаюць пра трагедыю, параіў яму ня ўтойваць праўду. Мне маці расказвала пра тое, што адбылося. Маму тады паранілі ў нагу. Яна — адзіная, хто ацалеў з нашай сям’і. Сястру забілі, брата забілі, бабулю забілі”.

Маму тады паранілі ў нагу. Яна — адзіная, хто ацалеў з нашай сям’і. Сястру забілі, брата забілі, бабулю забілі
19 красавіка “Свабода” паведамляла, што ў вёсцы Дражна на могілках у памяць аб 25 мірных жыхарах, якіх забілі партызаны 14 красавіка 1943 году, быў усталяваны крыж. Ініцыятыва належала мэмарыяльнай сэкцыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Падтрымалі акцыю моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі і прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху.

Крыж зьнік праз чатыры дні. Міліцыя яго не шукае і сёньня. Затое быў арыштаваны на 15 сутак менскі палітык Вячаслаў Сіўчык. На такі ж тэрмін пасадзілі і Віктара Хурсіка — аўтара кнігі “Кроў і попел Дражна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG