Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Непазьбежнасьць пакараньня стала практыкай”


Праз 10 гадоў пасьля абвяшчэньня ў міжнародны вышук у Бялградзе арыштаваны былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч. Экс-прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці.


Праваабаронца, шматгадовая кіраўніца Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька лічыць, што ў выпадку з арыштам Радавана Караджыча міжнароднай супольнасьць засьведчыла галоўнае – непазьбежнасьць пакараньня за злачынствы перад чалавечнасьцю:

“У гісторыі чалавецтва непазьбежнасьць пакараньня доўгі час была марай. Дэмакратычныя рэжымы пабудаваныя такім чынам, што людзей караюць ня жорстка, але непазьбежна. А ў міжнародных адносінах датычна тых людзей, якія былі вялікімі злачынцамі, гэта не заўсёды дзейнічала. І менавіта ХХ стагодзьдзе стала пераломным момантам у гісторыі, калі вось гэтая непазьбежнасьць пакараньня стала практыкай.

У прынцыпе ніхто ня хоча ягонай крыві, бо дастаткова крыві пралілося на той зямлі. Але вельмі важна, што непазьбежнасьць пакараньня існуе
Упершыню гэта засьведчыў Нюрнбэрскі працэс, калі дзяржавы супольна вызначылі злачынцаў перад чалавечнасьцю і пакаралі іх. Тады якраз і зьявілася такая новая фармулёўка як злачынства супраць чалавечнасьці. Доўгі час шмат людзей скэптычна ставіліся да гэтай нормы, казалі, што гэта ўсё палітычныя манэўры, маўляў, няма непазьбежнасьці пакараньня. Але трэцяе тысячагодзьдзе даказвае скептыкам: непазьбежнасьць пакараньня існуе ўжо як міжнародная норма. І ў гэтым сэнсе ўжо ня важна, як далей складзецца лёс Караджыча – не для яго асабіста, а для людзей. У прынцыпе ніхто ня хоча ягонай крыві, бо дастаткова крыві пралілося на той зямлі. Але вельмі важна, што непазьбежнасьць пакараньня існуе. Існуе як рэальнасьць”.

XS
SM
MD
LG