Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Масавых апытаньняў насельніцтва не праводзіцца


Генэрал-маёр Сяргей Гурэеў зь Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі сказаў сёньня агенцтву „Інтэрфакс-Захад”, што сьледзтва не адмовілася ад распрацоўкі ніводный з вэрсій выбуху ў Менску 4 ліпеня. Паводле Гурэева, разглядаюцца тры групы вэрсій, аднак ён адмовіўся іх называць, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.


Прадстаўнеік Міністэрства ўнутраных справаў Сяргей Гурэеў таксама паведаміў, што выбуховае прыстасаваньне, якое было знойдзенае перад выбухам на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня незалежнасьці ў Менску, было больш магутнае, чым тое, што спрацавала.

масавых апытаньняў насельніцтва ў Беларусі ў сувязі са справай аб выбуху не праводзіцца
Гаворачы пра апытаньне насельніцтва наконт выбуху, Гурэеў зазначыў, што "масавых апытаньняў насельніцтва ў Беларусі ў сувязі са справай аб выбуху не праводзіцца”. Ён удакладніў, што міліцыя праводзіць апытаньні тых катэгорый асобаў, якія „маглі знаходзіцца ў сэктарах блізкіх да месца выбуху і месца, дзе знайшлі другое выбуховае прыстасаваньне”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG