Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У.Лабковіч: «Палітычны ціск працягваецца»


«На гэты момант няма прадстаўнікоў дэмакратычных арагнізацыяў, палітычных партый сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да афіцыйнага Дня незалежнасьці”, -- сказаў у інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.

“Але трэба адзначыць, што пасьля вызваленьня ўсе яны застаюцца падазраванымі. Усе яны падпісалі заяву аб тым, што яны зьявяцца па выкліках у органы сьледзтва. Я лічу, што гэта ня ёсьць законным фактам, што людзі дагэтуль застаюцца падазраванымі па справе.

Гэта можа мець наступствы, бо як падазраваным ім могуць забараніць выезд за межы Беларусі
Ніякіх падставаў лічыць іх падазраванымі ( і гэта паказалі дзеяньні цягам гэтых сутак затрыманьня) няма. Гэта можа мець наступствы, бо як падазраваным ім могуць забараніць выезд за межы Беларусі. І канечне, хоць яны і знаходзяцца на волі, але тое, што яны застаюцца падазраванымі, кажа пра тое, што палітычны ціск і палітычны перасьлед да гэтых асобаў і іншых дэмакратычных актывістаў працягваецца», - кажа праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.
XS
SM
MD
LG