Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спробы кінуць цень падазрэньня на былых і цяперашніх апазыцыйных актывістаў скончыліся нічым. Грамадзтва выявіла салідарнасьць з беспадстаўна затрыманымі па справе аб выбуху 4 ліпеня. Ці вынесьлі ўлады і апазыцыя ўрокі з гэтых падзеяў? ТЭМА ДНЯ.


У нядзелю зь ізалятара выпусьцілі апошніх апазыцыянэраў, якіх падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня – актывістаў БНФ Ільлю Богдана і Антона Койпіша. Раней на волю выйшлі лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў, моладзевы актывіст Міхаіл Шарамет, а таксама былыя актывісты “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў, Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак , Міраслаў Лазоўскі. У пазамінулую суботу на волю былі адпушчаныя першыя з затрыманых Аляксандар Сергіенка, Сяржук Высоцкі, Павал Кур’яновіч, а пазьней – грамадзянін Расеі студэнт Уладзімер Бялонін, студэнтка БДУ Тацяна Пякун і некаторыя іншыя.

Усяго па гэтай справе было затрымана паводле розных ацэнак 50—70 чалавек. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма.


Генэрал-маёр Сяргей Гурэеў зь Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі сказаў сёньня агенцтву „Інтэрфакс-Захад”, што сьледзтва не адмовілася ад распрацоўкі ніводный з вэрсій выбуху ў Менску 4 ліпеня. Паводле Гурэева, разглядаюцца тры групы вэрсій, аднак ён адмовіўся іх называць, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.


У часе выбуху 4 ліпеня, калі на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, пацярпела 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны.

На 21 ліпеня ў менскіх бальніцах застаюцца 19 пацярпелых пры выбуху. Паводле прэс-сакратаркі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольгі Шульпіной, адзін з пацярпелых па-ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім стане, стан усіх астатніх – “нармальны”.

Крымінальнае справа была заведзеная паводле артыкулу 339 частка 3 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства).

Сярод затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня на канцэрце да Дня незалежнасьці не засталося прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый і палітычных партый. Аднак усе яны застаюцца падазраванымі і мусяць па першым выкліку зьяўляцца ў органы сьледзтва.


Падазраваных у арганізацыі выбуху яшчэ не затрымалі

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць злачынцаў па ўсёй краіне.

Паводле ягоных словаў, цяпер вельмі важна «прасеяць і дапытаць» максымальную колькасьць людзей:

«На вялікі жаль, падазраваныя ва ўчыненьні выбуху ў Менску яшчэ не затрыманыя. Праводзіцца сур'ёзная аналітычная праца ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб выбуху, якая йдзе па ўсёй рэспубліцы. Людзі, якія затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, апытваюцца, мова ня йдзе аб тым, ці вінаватыя яны, проста йдзе напружаная праца па раскрыцьці крымінальнай справы»,-- цытуе Васілевіча Інтэрфакс.

Масавыя апытаньні грамадзян міліцыяй спадар Васілевіч назваў «выдаткамі сьледзтва», да якіх насельніцтву трэба паставіцца з разуменьнем.


У.Лабковіч: «Палітычны ціск працягваецца»

"Ніякіх падставаў лічыць іх падазраванымі ( і гэта паказалі дзеяньні цягам гэтых сутак затрыманьня) няма. Гэта можа мець наступствы, бо як падазраваным ім могуць забараніць выезд за межы Беларусі".сказаў у інтэрвію Радыё Свабода праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.

Класкоўскі: улады і спэцслужбы пацярпелі фіяска

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі канстатуе, што беларускія ўлады не ўстрымаліся ад спакусы кінуць цень падазрэньняў у арганізацыі выбуху 4 ліпеня на апазыцыю і - прайгралі.




“Рэха выбуху будзе суправаджаць нас падчас выбарчай кампаніі”


Актывістаў Партыі БНФ, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, праваахоўныя органы працягваюць апытваць у сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску.



Міліцыя зьбірае сьліну апазыцыянэраў


Сёньня ў Кобрынскі РАУС быў выкліканы сябра партыі БНФ, прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты ад АДС па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG