Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося вылучэньне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў


20 ліпеня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, якое закончыцца 18 жніўня.


Права вылучэньня кандыдатаў маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў. Кандыдатамі могуць быць грамадзяне Беларусі узростам не меней за 21 год, які стала пражываюць у краіне і не маюць судзімасьцяў.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 19 па 28 жніўня. Месяц адводзіцца на агітацыйную кампанію.

Каб стаць кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў, трэба сфармаваць ініцыятыўную групу, у якую павінна ўвайсьці не меней за 10 грамадзян краіны, і сабраць 1000 подпісаў выбарцаў.

Палітычная партыя, каб вылучыць свайго кандыдата, павінна быць зарэгістраванай Мінюстам за 6 месяцаў да абвяшчэньня выбараў. Партыйнае вылучэньне праводзіцца на зьезьдзе. Любая партыя можа вылучыць кандыдатаў ва ўсе 110 акруг, пры ўмове, што яна мае на іх тэрыторыі свае суполкі.

Працоўны калектыў можа вылучыць аднаго кандыдата па акрузе, дзе зафіксаваны адрас прадпрыемства. Пры гэтым у калектыве павінна быць не меней за 300 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 28 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG