Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларускага хэльсынскага камітэту Павал Левінаў, які адбывае 10 сутак арышту паводле абвінавачваньня ў дробным хуліганстве, абвясьціў галадоўку ў ізалятары часовага ўтрыманьня.


Пра тое, што Павал Левінаў галадуе на знак пратэсту супраць таго, што яго зьмясьцілі пад арышт, апавёў брат праваабаронцы Андрэй Левінаў.

Арыштаваны папрасіў сваякоў і знаёмых, каб яму не перадавалі ні ежу, ні нават пітную ваду.

Пастанова пра арышт Паўла Левінава была вынесена яшчэ 26 траўня. Суд Першамайскага раёну прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве падчас затрыманьня 27 сакавіка каля кватэры журналіста Вадзіма Баршчэўскага, у якой супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Спадар Левінаў зьявіўся там, каб аказаць прававую дапамогу, і ён катэгарычна не прызнае сябе вінаватым у парушэньні правапарадку.

Апошнія паўтара месяцы праваабаронца спрабаваў аспрэчыць рашэньне суду і давесьці сваю невінаватасьць. Пакуль суд разьбіраў ягоную справу, Павал Левінаў таксама абвяшчаў галадоўку пратэсту і трымаў яе 12 дзён, нягледзячы на праблемы са здароўем – праваабаронца ўжо працяглы час хварэе на гіпэртанію. Пад арышт ён таксама трапіў са шпіталю: міліцыянты забралі яго з палаты проста ў бальнічнай піжаме, бо выконвалі загад пра тэрміновую дастаўку Паўла Левінава у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG