Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Беларускага хэльсынскага камітэту Алег Гулак заклікае ўсіх, каго неапраўдана затрымалі па справе выбуху 4 ліпеня, бараніць свае правы і абяцае дапамогу юрыстаў БХК.


БХК актыўна сочыць за тым, як разьвіваецца сьледзтва ў справе выбуху 4 ліпеня, і зьбіраецца з часам падрыхтаваць сваё юрыдычнае заключэньне на гэты конт.

“Пакуль мы занатоўваем падзеі, зьвязаныя з гэтым сьледзтвам, у нашых маніторынгах, як сродак ціску на грамадзянскую супольнасьць. Падставы для гэтага ёсьць. Рабіць прававыя аналізы крыху рана, мы будзем гэта рабіць, калі зьявіцца больш фактаў”.

Паводле спадара Гулака, БХК вывучае магчымасьць спагнаньня маральнай кампэнсацыі за беспадстаўнае і незаконнае затрыманьне сьледчымі, і праваабаронцы будуць гатовыя аказваць дапамогу тым, хто пацярпеў ад гэтага. Трэба зьвяртацца ў суд, мяркуе Алег Гулак:

“Гэта няпроста, але гэта трэба рабіць... Такім чынам людзі адстойваюць ня толькі свае правы, але і правы іншых. Гэта ня толькі вырашэньне іх праблем, але і ўплыў на сыстэму, каб яна не дазваляла сабе таго, што дазволіла цяпер. У праваахоўных органаў ёсьць права на затрыманьне падазроных. Але гэтым правам трэба карыстацца вельмі акуратна, толькі ў тых выпадках, калі ў іх насамрэч ёсьць дастаткова доказаў, што чалавек меў да гэтага адносіны. А проста так па нейкіх падазрэньнях, забіраць на 10 сутак,-- так рабіць нельга”.
XS
SM
MD
LG