Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонцы Ігара Корсака Вользе ў сьледчым упраўленьні паведамілі, што пытаньне, ці выйдзе яе муж сёньня на волю, будзе разгледжанае пасьля 14-ай гадзіны.


Нагадаем, Ігара Корсака, Віктара Ляшчынскага, Сяржука Чыслава, Міраслава Лазоўскага затрымалі 7 ліпеня, каб дапытаць у справе выбуху 4 ліпеня. Сьледчыя ў пратаколах пазначылі афіцыйную дату ўзяцьця пад варту 8 ліпеня.

Сёньня, такім чынам, заканчваецца 10-дзённы тэрмін, прадугледжаны Крымінальна-працэсуальным кодэксам – менавіта столькі можна трымаць пад вартай без прад’яўленьня абвінавачваньня.
XS
SM
MD
LG