Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зноў затрымлівалі Барыса Хамайду


Распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы некалькі гадзін пратрымалі ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі Віцебска.


Паводле апазыцыянэра, міліцэйская машына пад’ехала па яго да так званага “Сіняга дому” па вуліцы Леніна, дзе ён штодня распаўсюджвае незалежныя выданьні. У пастарунку на яго ня сталі складаць аніякіх пратаколаў, адно што перагледзелі газэты і часопісы. Праз тры зь лішкам гадзіны спадара Хамайду адпусьцілі.

На думку апазыцыянэра, гэткімі затрыманьнямі міліцыянты спрабуюць “ізаляваць” яго на час “Славянскага базару” — каб распаўсюднік недзяржаўнага друку не прыцягваў увагі гасьцей гораду.

Штодзённыя праблемы з ахоўнікамі правапарадку ў Барыса Хамайды пачаліся яшчэ да фэстывалю: 9 і 10 ліпеня, як і сёньня, яго затрымлівалі на некалькі гадзінаў, не складаючы ніякіх дакумэнтаў. У дзень адкрыцьця “Славянскага базару” ён быў затрыманы і арыштаваны на трое сутак нібыта за дробнае хуліганства. Усяго адзін дзень — 14 ліпеня, калі спадар Хамайда толькі выйшаў з-пад арышту — яму ўдалося бесьперашкодна распаўсюджваць прэсу, бо ўжо 15 ліпеня апазыцыянэра зноў затрымалі, абвінаваціўшы ў парушэньні правілаў гандлю. Цяпер з гэтае нагоды распаўсюднік чакае выкліку на раённую адміністрацыйную камісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG