Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на волю выйдуць першыя затрыманыя ў якасьці падазраваных у выбуху пад час сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

Нагадаем: 6 і 7 ліпеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы на кватэрах людзей, якія, паводле вэрсіі сьледчых, маглі мець дачыненьне да вырабу бомбы. Пасьля ператрусаў усіх дапыталі і ўзялі пад варту спачатку на трое сутак, а потым працягнулі тэрмін знаходжаньня ў камэрах да 10 сутак.

Сьледчыя не называюць дакладную лічбу затрыманых як падазроных у крымінальнай справе. Вядома, што сярод іх людзі розных сацыяльных слаёў насельніцтва – ад студэнтаў-хімікаў да “недобранадзейных” элемэнтаў.
XS
SM
MD
LG