Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху вырашылі сёньня ўстрымацца ад вулічнай масавай акцыі, якая традыцыйна праводзіцца ў 16 дзень кожнага месяца на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Увечары ў Менску, Салігорску, Горадні, Мазыры, Магілёве, Лідзе, Полацку і ў Баранавічах зьявіліся расьцяжкі “Свабоду палітвязьням”, а таксама бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты: “Горад наш!”

Актывісты розных арганізацый, якія ўваходзяць у моладзевы дэмакратычны рух, тлумачаць, што вулічная акцыя напярэдадні 27 ліпеня — Дня незалежнасьці — пацягне за сабой затрыманьні і арышты. Таму абраны менавіта такі фармат сёньняшняй акцыі.

У Польшчы, Эстоніі і Літве моладзевыя актывісты будуць раздаваць мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра сытуацыю ў Беларусі. У Польшчы насупраць будынку беларускай амбасады студэнты-каліноўцы замацавалі расьцяжку з патрабаваньнем спыніць перасьлед дэмакратычнай грамадзкасьці.
XS
SM
MD
LG