Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр? Паказвай кішэні!


Амаль тры гадзіны на памежным пераходзе ў Брузгах беларускія памежнікі пратрымалі старшыню Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча. Столькі ж часу правяралі ў Прывалках мастоўскага актывіста Алеся Зарэмбюка.


З Антонам Астаповічам у Польшчу ў прыватным аўто ехалі разам моладзевыя актывісты Цімафей Дранчук і Зьміцер Касьпяровіч. Але індывідуальны дагляд быў учынены толькі Антону Астаповічу.

Зь яго слоў, памежнікі прагледзелі нататнікі, кніжкі, спраўдзілі кампакт-дыскі, але нічога не канфіскавалі. На яго пытаньне — з чым зьвязаны такі дагляд, адказалі, што атрымалі загад зьверху.

Алесь Зарэмбюк вяртаўся з жонкай на прыватным аўто з Друскенікаў. Зь яго слоў, індывідуальны дагляд правялі абаім. Памежнікаў зацікавіла самвыдатаўскае выданьне “Дзеячас” мастоўскага пісьменьніка Лявона Вашка. Праверыўшы, часопіс потым вярнулі.

І Антон Астаповіч, і Алесь Зарэмбюк лічаць, што такая пільная ўвага да іхніх асобаў — выключна з-за іх палітычнай дзейнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG