Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Хамайду выклічуць на адміністрацыйную камісію


На віцебскага апазыцыянэра і распаўсюдніка незалежнай прэсы склалі пратакол за парушэньне правілаў гандлю.


Міліцыянты затрымалі спадара Хамайду каля так званага “сіняга дому” на вуліцы Леніна, дзе ён штодня распаўсюджвае незалежныя выданьні. Супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі заявілі, што ён парушае пастанову гарвыканкаму наконт правілаў гандлю — займаецца распаўсюдам у неналежным месцы.

Барыс Хамайда зазначыў, што да “сіняга дому” ён выходзіць ужо больш як 10 год, што гэта вядомы ў горадзе цэнтар палітычнага жыцьця, дзе ён ня толькі распаўсюджвае газэты й часопісы, але й гутарыць зь мінакамі. Таму пераходзіць на нейкае іншае месца ён не зьбіраецца.

У міліцыі Хамайду паведамілі, што перададуць ягоную справу на разгляд адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага райвыканкаму. За парушэньне правілаў гандлю апазыцыянэру пагражае грашовы штраф.

Супрацоўнікі міліцыі ўжо меліся былі канфіскаваць усе друкаваныя выданьні, якія былі пры затрыманым, аднак параіліся з начальствам і ўсё вярнулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG