Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонія прафінансуе навучаньне беларускай моладзі ў ЭГУ


Міністэрства замежных спраў Эстоніі выдаткуе 450 тысяч крон на падтрымку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні.


Паводле эстонскага МЗС, гэта дапаможа атрымаць унівэрсытэцкую адукацыю тым беларускім студэнтам, якія пазбаўленыя падобнай магчымасьці на радзіме з-за сваіх палітычных перакананьняў.

Як заявіў кіраўнік эстонскага замежнапалітычнага ведамства Урмас Паэт, “фінансаваньне ЭГУ - добрая магчымасьць падтрымаць дэмакратычныя сілы ў Беларусі і даць моладзі шанец набыць досьвед навучаньня у адкрытым грамадзтве”.

Тым часам у размове з агенцтвам «Росбалт» прадстаўнік Генэральнага консульства Беларусі ў Таліне Юры Булаўко сказаў, што ведае пра дзейнасьць і існаваньне ЭГУ, аднак ад афіцыйнага камэнтару адносна падтрымкі беларускіх іншадумцаў Эстоніяй адмовіўся.
XS
SM
MD
LG