Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік не лічыць, што ўключэньне ў склад акруговых камісіяў 38 сябраў апазыцыйных палітычных партыяў зьвязана з ростам папулярнасьці гэтых партыяў.


“На сёньняшні дзень значнага ўплыву на вырашэньне сацыяльна-палітычных, а тым больш надзённых бытавых праблемаў грамадзянаў нашай краіны яны не аказваюць. Хутчэй за ўсё, тут адыграла ролю ўказаньне Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь арганізатарам выбараў, каб даць дарогу ўсім палітычным плыням – і тым, якія падтрымліваюць палітыку ўраду, і тым, якія жорстка, а часам і радыкальна яе крытыкуюць. І мне падаецца, што мясцовыя ўлады, якія фармавалі акруговыя камісіі, прыслухаліся да гэтай рэкамэндацыі”.

Найбольш сябраў акруговых камісіяў мае Камуністычная партыя Беларусі, якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку (58). Лібэрал-дэмакраты атрымалі 19 месцаў, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 17.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG