Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы адхілілі просьбу Беларусі аб экстрадыцыі


Вярхоўны суд фэдэральнай зямлі Пфальц адхіліў просьбу беларускіх уладаў адносна экстрадыцыі аб’яўленага ў вышук беларуса. Гэты чалавек, якога беларускія ўлады палічылі крымінальным злачынцам, мусіў пакінуць радзіму і хавацца ад перасьледу ў Нямеччыне, паведамляюць сёньняшнія мясцовыя выданьні.

У часе судовага працэсу судзі палічылі недапушчальным адсылаць яго назад у Беларусь, дзе парушаюцца асноўныя правы і свабоды, а таму прынялі рашэньне аб неадкладным вызваленьні беларуса з-пад варты, паведамляюць сёньняшнія мясцовыя выданьні.

Паводле нямецкіх законаў, мэдыі ня могуць называць імя беларуса і інфармаваць пра дэталі судовага працэсу. Пры гэтым большасьць выданьняў прыводзіць тлумачэньні судзьдзяў адносна вэрдыкту.

Як піша Rhein Zeitung, нямецкі суд ставіць пад сумнеў прававыя прынцыпы беларускай дзяржавы што да правядзеньні судовых працэсаў і да ўмоваў заключэньня пад варту. Таксама судзьдзі лічаць, што Беларусь ня можа гарантаваць выкананьня прынцыпаў Эўрапейскага пагадненьня аб правах чалавека. З гледзішча міжнароднага права, ніводны нямецкі суд у такім выпадку ня можа пагадзіцца з магчымымі парушэньнямі правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG