Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбухоўку шукаюць у сваякоў Васіля Старавойтава


Некалькі разоў міліцыя наведвала дом Тацяны Жалабаевай, дачкі былога старшыні гаспадаркі “Расьсьвет”, двойчы Героя сацыялістычнай працы Васіля Старавойтава.

“За тыдзень прыходзілі ажно 8 разоў, усё цікавіліся маім мужам Сяргеем Жалабаевым, які быў асуджаны за незаконнае захоўваньне зброі. Пыталіся, дзе быў 3 і 4 ліпеня, ці хавае дзе зброю і выбухоўку”, — паведаміла Тацяна.

Паводле жанчыны, пасьля апошняй размовы зь міліцыянтамі Сяргей Жалабаеў зьехаў да бацькоў у Расею. “Бачу, што тут мне спакойнага жыцьця ніколі ўжо ня будзе”, — сказаў ён на разьвітаньне.

Суд над Васілём Старавойтавым праходзіў у 1998 годзе. Разам з былым старшынём “Расьсьвету” былі асуджаныя ягоная дачка Тацяна і зяць Сяргей Жалабаеў.

“Наша калісьці дружная сям’я пасьля таго распалася. Жывем усе паасобку, вельмі цяжка. Нават працы няма, вось трэці год беспрацоўная”, — паведаміла “Свабодзе” Тацяна Жалабаева.

У дом яе бацькі Васіля Старавойтава міліцыя ў сувязі з выбухам не наведвалася.
XS
SM
MD
LG