Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы саступілі вышэйшыя ўзнагароды “Славянскага базару”


Гран-пры Конкурсу выканаўцаў эстраднай песьні “Віцебск-2008” паедзе ў Літву.

Пераможцам конкурснага фіналу журы прызнала літоўскага сьпевака Данатаса Монтвідаса.

Віталь Гардзей, які прадстаўляў на конкурсе Беларусь, падзяліў першую прэмію з прадстаўніцай Расеі Ленай Валеўскай.

Першая прэмія ў дзіцячым сьпеўным конкурсе сёлета таксама дасталася юнай беларускай сьпявачцы, 10-гадовай Аліне Молаш. Гэта другі вынік па колькасьці балаў: пераможцай журы прызнала расейскую канкурсантку Луару з Астрахані, якая і атрымала Гран-пры дзіцячага конкурсу “Віцебск-2008”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG