Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Богдан сустракае дзень народзінаў за кратамі


Сёньня спаўняецца 21 год актывісту Моладзі БНФ Ільлі Богдану, які зараз знаходзіцца ў ізалятары ў якасьці падазраванага па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня.


Ільлю затрымалі ўвечары 10 ліпеня супрацоўнікі КДБ, правёўшы перад гэтым на ягонай кватэры ператрус.

Ільля нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску. Студэнт Беларускага інстытуту правазнаўства. Сябра Моладзі БНФ, актыўны ўдзельнік грамадзка-палітычных і масавых вулічных акцыяў. Аматар рыбалкі, любіць прыроду, цікавіцца электроннай музыкай.

Паплечнікі Богдана зьбіраюцца сёньня перадаць Ільлі ў ізалятар віншавальныя паштоўкі і кветкі.
XS
SM
MD
LG