Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Вельмі цяжка прадбачыць любыя істотныя зьмены ў цяперашняй перадвыбарнай сытуацыі ў Беларусі. Я баюся, што яны чарговым разам ня будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі”, заявіў у Брусэлі віцэ-прэзыдэнт групы сацыялістаў у Эўрапейскім парлямэнце Ян Марынус Вірсма.


Паводле Вірсмы, група сацыялістаў зьвяртаецца да кіраўніцтва ЭЗ і яго краін-чальцоў «аказаць ціск на рэжым Лукашэнкі з тым, каб гарантаваць дэмакратычныя выбары». Пра гэта паведамляе Інтэрнэт-сайт парлямэнцкай групы.

Група сацыялістаў у Эўрапарлямэнце з’яўляецца другой паводле колькасьці ды ўплыву на фармаваньне грамадзкай думкі ў краінах кантынэнту. Яна - арганізатар сёньняшняй дыскусіі, прысьвечанай перадвыбарнай сытуацыі ў Беларусі, умовам правядзеньня выбараў ды пэрспэктывам беларускіх левых партый. Ад беларускага боку ў ёй возьмуць удзел лідэры дзьвюх сацыял-дэмакратычных партый зь Беларусі: Станіслаў Шушкевіч ( Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) і Мікалай Статкевіч (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада)), а таксама Вольга Казуліна, дачка палітвязьня і старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Круглы стол ў Эўрапарлямэнце пачнецца а 17-й гадзіне паводле мясцовага часу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG