Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у полацкіх моладзевых актывістаў


У кватэру, якую арандуюць Мікола Дземідзенка і Аляксей Круткін, міліцыянты трапілі падманам: яны заявілі, што мусяць уручыць спадару Круткіну нейкую позву.


Пра тое, што ў кватэры праводзіцца ператрус, Радыё Свабода паведаміў моладзевы лідэр Павал Севярынец. Хлопцы з Полацку пасьпелі распавесьці яму аб гэтым праз тэлефон, аднак цяпер тэлефоны Міколы Дземідзенкі і Аляксея Круткіна адключаныя.
XS
SM
MD
LG