Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Браніслаў Герэмэк прадстаўляў прабеларускае лобі ў Эўропе”


Паводле старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Беларусі Анатоля Лябедзькі, Браніслаў Герэмэк быў шчырым сябрам Беларусі і рэальна змагаўся за дэмакратызацыю яе палітычнага ладу.


Анатоль Лябедзька згадаў, што менавіта Браніслаў Герэмэк адкрываў у канцы 1990-х гадоў місію АБСЭ ў Менску. У 2000-х гадох, на думку Анатоля Лябедзькі, выбітны польскі палітык быў сябрам прабеларускага лобі ў эўрапейскіх структурах.

“Гэта адна з ключавых задач — мець эфэктыўнае прабеларускае лобі ў міжнародных арганізацыях, у Эўропе. Спадар Герэмэк сапраўды быў адным з тых людзей, якія рэальна працавалі дзеля Беларусі. Вельмі шкада! Не хапае людзей, якія б гэтак добра ведалі Беларусь учорашнюю і Беларусь сёньняшнюю, як ён, і мелі рэцэпты па беларускай праблематыцы. Чаму ён гэтак добра разумеў сытуацыю ў Беларусі? Бо сам быў з аўтарытарнай краіны — і ў турме сядзеў, і арганізоўваў акцыі пратэсту, быў каля ўлады ў пэрыяд трансфармацыі. Сам прайшоў праз усё, таму лепш, чым палітыкі, прыкладам, з Партугаліі ці Швэйцарыі, разумеў прыроду беларускага аўтарытарызму і лукашызму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG