Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1853 прэтэндэнты вылучаны ў склад 110 акруговых выбарчых камісіяў. Гэтую лічбу назваў “Свабодзе” сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён нагадаў, што паводле закону фармаваньне акруговых камісіяў мусіць быць завершана 14 ліпеня.


“Заўтра раніцай мы чакаем поўныя сьпісы сябраў усіх выбарчых камісіяў”, – зазначыў ён.

Спадар Лазавік назваў наступныя лічбы: найбольш кандыдатаў у склад акруговых камісіяў вылучана праз збор подпісаў – 738. Палітычныя партыі заявілі 371 прэтэндэнта. Цікава, што з 15 зарэгістраваных у краіне партыяў, у вылучэньні ўдзельнічалі толькі – 8. Лідэрам тут стала Камуністычная партыя Беларусі, якую ачольвае дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Тацяна Голубева – 91 чалавек, Аграрная – 62. Сярод апазыцыйных партыяў на першым месцы АГП – 50 вылучэнцаў.

У склад кожнай акруговай камісіі, як правіла, уваходзяць 11-13 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG