Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сьцягі на 5-ай Авэню <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

  • Сяргей Навумчык

У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзыдэнтам ЗША ў 1959 годзе закону.






У Камітэт Тыдня ўвайшлі прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасьці ў катэдральным саборы Сьв. Патрыка, дзе былі асьвечаныя сьцягі ўдзельнікаў, у тым ліку – і Бел-Чырвона-Белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг.

Сёлета ў шэсьці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амэрыцы, якія выказалі салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду на Бацькаўшчыне.

Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсьця прайшлі па 5-ай Авэню ад Катэдры Сьв. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг.

Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасьці і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG