Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ў аўтамабільнай аварыі загінуў адзін з найбольш вядомых палітыкаў гэтай краіны, легенда “Салідарнасьці”, шчыры прыхільнік справы дэмакратызацыі Беларусі, прафэсар Браніслаў Герэмэк

Браніслаў Герэмэк нарадзіўся ў 1931 годзе ў Варшаве. Гісторык. У 70-я – адзін з заснавальнікаў Камітэту абароны рабочых, потым “Салідарнасьці”.

У 90-х – лідэр кіроўнай партыі “Унія вольнасьці”, міністар замежных спраў Польшчы (1997-2000), шматгадовы дэпутат Сэйму, а ад 2004 году – эўрапейскага парлямэнту.

У 2004 годзе ў інтэрвію “Свабодзе” Браніслаў Герэмэк заявіў, што “верыць у тое, што праз 15 гадоў Беларусь будзе сябрам Эўрапейскага зьвязу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG