Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланьне Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі да выбаршчыкаў у суботу, 12 ліпеня, разносілі ў Менску, Жодзіне, Барысаве, Салігорску ды іншых гарадах краіны актывісты АДС.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька.

Ён таксама сказаў, што Палітрада АДС вырашыла правесьці чарговае паседжаньне, але дата яго пакуль ня вызначана. “Ня думаю, што гэта будзе ў бліжэйшыя дні. Трэба яшчэ раз узважыць сытуацыю і паглядзець, якой будзе рэакцыя на нашы захады з боку ўладных структураў”,-- адзначыў спадар Лябедзька.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG