Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Богдан знайшоўся: ён у ізалятары


Моладзевы актывіст партыі БНФ Ільля Богдан знаходзіцца цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Да вечара было дакладна невядома, дзе знаходзіцца моладзевы актывіст партыі БНФ Ільля Богдан. Яго затрымалі ўчора ўвечары супрацоўнікі КДБ, правёўшы на кватэры ператрус.

Адвакат Павал Сапелка ня мог знайсьці свайго падабароннага, калі прыехаў да яго ў ізалятар. Высьветлілася, што хлопца адвезьлі з камэры на допыт у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.

Пасьля допыту Ільлю адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе знаходзяцца яшчэ шэсьць чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да выбуху 4 ліпеня падчас сьвяточнага канцэрту. Яшчэ трох падазраваных у выбуху трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG