Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае лекарам заробкі, як на Захадзе

  • БелаПАН

Дзяржава знойдзе грошы для дастойнай аплаты высокаклясных мэдычных работнікаў, – заявіў Лукашэнка 11 ліпеня ў часе наведваньня Віцебскага гарадзкога клінічнага раддома №1, які адкрыўся пасьля рэканструкцыі.

Паводле Лукашэнкі, чым больш зьмяншаецца патрэба ў абнаўленьні шпіталёў, тым больш зьяўляецца магчымасьць нактроўваць вызваленыя сродкі на падвышэньне заробкаў уім катэгорыя мэдработнікаў. «Вы хочаце заробкі, як на Захадзе? Тады і якасьць працы павінна быць, як на Захадзе, і нагрузка на лекараў, тады ў наступнай пяцігодцы мы выведзем заробкі на ўзровень заходніх лекараў», – заявіў Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG