Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэзыдэнцыі амбасадара сёньня сьпяваюць


У рэзыдэнцыі амэрыканскага пасла ў Раўбічах праходзіць музычны фэст Амбасовішча.

Сёлета гаспадаром сьвята выступае часовы павераны ў справах Беларусі Джонатан Мур. На сьвята запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, прафэсыяналы ў справе музычнай індустрыі, творчая інтэлігенцыя, грамадзкасьць, дыпляматы.

Арганізатары фэсту сёлета вырашылі даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. Раней традыцыйна прыяжджалі "раскручаныя" гурты, а сёлета цягам некалькіх месяцаў арганізатары адбіралі гурты для ўдзелу ў фэсьце. У фэсьце ўдзельнічаюць гурты "Індра" з Полацку, "Заточка" з Магілеву, "Джамбібум" зь Менску, "Кальмары" зь Бярозы, "Тлуста луста", "Глінтвэйн". Пераможцу абяруць госьці фэстывалю праз галасаваньне.

Упершыню за чатырохгадовую гісторыю сёлета бяруць удзел у фэсьце і амэрыканскія музыкі. На Амбасовішча прыехала амэрыканская каманда "Fox trio".

Часовы Павераны Джонатан Мур у інтэрвію Свабодзе сказаў:

"Музычны фэстываль Амбасовішча – магчымасьць для беларускіх музыкаў паказаць сябе. Для нас вельмі важна свабода слова, свабода выразіць сваю думку.

Цяперашнія адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Беларусьсю даволі складаныя. Але мы задаволеныя, што нашы дыпляматы ўсё яшчэ застаюцца ў Беларусі, і што беларускія дыпляматы ўсё яшчэ застаюцца ў Злучаных Штатах. Для нашых краінаў вельмі важна падтрымоўваць дыялёг ня толькі на афіцыйным узроўні, але і паміж нашымі грамадзтвамі, недзяржаўнымі арганізацыямі, каб дасягнуць пэўнага прагматычнага паразуменьня.

Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз вельмі пільна назіраюць сытуацыю ў Беларусі, якая набліжаецца да парлямэнцкіх выбараў у верасьні. Гэтыя выбары могуць быць нагодай для ўладаў паказаць сваю зацікаўленасьць у дасягненьні стандартаў, што характарызуюць свабодныя і сумленныя выбары.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG