Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрыхі да біяграфій затрыманых: А.Койпіш, П.Кур'яновіч, І.Богдан, С.Высоцкі


Антон Койпіш: Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе. Сябра партыі БНФ і руху "Бунт", удзельнік моладзевых палітычных акцый. Сустаршыня перадвыбарчага штабу В.Вячоркі. Матэматык, з трэцяга курсу БДУ адлічаны за палітычную актыўнасьць. Пакараны штрафам у 3 500 000 рублёў паводле крымінальнай “справы 14-ці”. Сталы ўдзельнік акцыяў памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, якія праходзяць у Курапатах.
Павал Кур’яновіч: Нарадзіўся ў 1990 годзе ў пасёлку Лясны каля Менску. Навучэнец радыётэхнічнага каледжу. Сёлета адлічаны з апошняга курсу за ўдзел у масавых палітычных акцыях. Актывіст грамадзкай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Пакараны абмежаваньнем волі паводле крымінальнай “справы 14-ці”. Ад моманту спаўненьня 18 гадоў — паўналетняга ўзросту — агулам адбыў 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Цікавіцца гісторыяй, культурай, сучаснай беларускай літаратурай і музыкай.
Ільля Богдан: Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску. Студэнт трэцяга курсу недзяржаўнага Беларускага інстытуту правазнаўства. Сябра моладзевага крыла партыі БНФ, актыўны ўдзельнік грамадзка-палітычных і масавых вулічных акцыяў. Аматар рыбалкі, любіць прыроду, цікавіцца электроннай музыкай.
Сяржук Высоцкі: Нарадзіўся ў Менску, мае каля 40 гадоў. Скончыў гістарычна-паліталягічны факультэт Менскага пэдынстытуту (цяпер — Пэдунівэрсытэт імя Максіма Танка). Адзін з кіраўнікоў незарэгістраванай патрыятычнай арганізацыі "Беларуская партыя Свабоды". Прадстаўляе Беларускі нацыянальна-вызвольны рух у Маскве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG