Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Кароль: Гэта звычайная схема для аўтарытарных рэжымаў


Палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што словы А. Лукашэнкі, калі той казаў, што ня трэба чапаць апазыцыю ў сувязі з выбухам 4 ліпеня, былі нічым іншым, як прапагандай, скіраванай на зьнешні сьвет, а сапраўдная палітыка ўладаў па-ранейшаму застаецца рэпрэсіўнай. Па-другое, праваахоўныя органы жадаюць любымі сродкамі раскрыць выбух.


“Трэба раскрыць. За кошт чаго? За кошт апазыцыянэраў. Якраз маладая хваля для рэжыму ўспрымаецца як галоўная небясьпека. Гэта было відавочна раней па ўсіх лініях ціску, аж да арышту, менавіта на маладых. Статусную апазыцыю ўладам удалося дастаткова трывала ізаляваць, а вось маладая плынь у іх успрыняцьці ўяўляе вялікую небясьпеку.

І таму раскрыцьцё гэтага злачыннага акту скіравана на тое, каб віну зваліць на апазыцыю. Звычайная схема для ўсіх аўтарытарных рэжымаў”.
XS
SM
MD
LG