Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккэйн прыгразіў дарадцу пасадай амбасадара ў Менску


Такая рэакцыя кандыдата на прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканцаў Джона Маккэйна, на выказваньні свайго дарадцы, колішняга сэнатара ад штату Тэхас Філа Грэма.


Напярэдадні ў інтэрвію Washington Times Грэм заявіў, што амэрыканцы знаходзяцца ў “інтэлектуальным заняпадзе” і ёсьць “нацыяй жальбітаў”.

У сваіх паведамленьнях тэлерадыёкампанія CBS News перадае дакладны адказ Маккэйна на гэтыя словы , у адказ Маккэйн прыгразіў дарадцу, што дашле яго амбасадарам у Беларусь.

“Філ Грэм не кажа ад майго імя. Я ж кажу ад свайго імя, і я катэгарычна нязгодны. “Я лічу, што чалавек, напрыклад, тут у Мічыгане, які страціў працу, не знаходзіцца ў інтэлектуальным занепадзе. І гэтыя людзі зусім ня ныюць”.

На просьбу журналістаў пракамэнтаваць інфармацыю, што Маккэйн у выпадку перамогі зьбіраецца прызначыць Грэма міністрам фінансаў, кандыдат на прэзыдэнта ЗША адказаў:

“Я думаю, што яго кандыдатура будзе сур’ёзна абмяркоўвацца на пасаду амбасадара ў Беларусі… Праўда, я няўпэўнены, як людзі ў Менску да гэтага паставяцца”.
XS
SM
MD
LG