Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля выбуху самаробнай бомбы на канцэрце 4 ліпеня затрыманыя ўжо 10 чалавек. Чаму ўлада шукае тэрарыстаў сярод апазыцыйнай моладзі?

СЬПІС ЗАТРЫМАНЫХ ПА СПРАВЕ ВЫБУХУ 4 ЛІПЕНЯ

За кратамі ізалятара часовага ўтрыманьня па-ранейшаму знаходзяцца былыя актывісты “Белага легіёну”, арганізацыі, якая некалькі гадоў таму спыніла сваё існаваньне: Віктар Ляшчынскі, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі і Ігар Корсак. Паўла Кур’яновіча, Сержука Высоцкага і Аляксандра Сергіенку перавялі ў сьледчы ізалятар КДБ, так званую “амэрыканку”.

Моладзевых актывістаў Антона Койпіша, Паўла Кур’яновіча, Аляксандра Сергіенку і Ільлю Богдана дапыталі ў крымінальнай справе, распачатай па артыкулу “злоснае хуліганства” пасьля выбуху самаробнай бомбы на канцэрце 4 ліпеня. Хлопцаў таксама на 72 гадзіны зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Кірыл Паўлоўскі, Міхась Пашкевіч і Віталь Стажараў асуджаныя да адміністрацыйнага арышту. Усе трое былі затрыманыя сёньня раніцай каля будынку КДБ, куды яны прыйшлі, каб даведацца, з-за чаго быў затрыманы іх аднапартыец Аляксандар Сергіенка.

Працягваюцца праверкі апазыцыянэраў у рэгіёнах. КДБ ходзіць у тым ліку і па адрасах людзей, якіх ужо няма ў жывых.

У Берасьці КДБ падазрае нябожчыкаў

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе” пра кур’ёзны выпадак, які, на яго думку, сьведчыць не на карысьць прафэсіяналізму міліцыі і КДБ.

Апазыцыя заклікае на Кастрычніцкую плошчу

Апазыцыя заклікае 14 ліпеня а 18 гадзіне выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.

Трох затрыманых перавялі ў "амэрыканку"

У менскім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца 10 чалавек, затрыманых паводле падазрэньня ў дачыннасьці да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня. Сёньня сканчаецца тэрмін папярэдняга 72-гадзіннага затрыманьня, але сьледчыя працягваюць падазраваным тэрмін утрыманьня пад вартай да 10 сутак.
  • Электронны ліст ад слухача: “У п.Міханавічы сёньня праходзіць татальнае апытаньне жыхароў наконт падзеяў у Менску. Міліцыянты абыходзяць усе кватэры і дамы прыватнага сэктару. Пытаюцца, што вядома, дзе і ад каго чутае. Запісваюць асабістыя дадзеныя запытаных: год, месца нараджэньня, прапіска, праца, адукацыя, мабільны, працоўны, хатні тэлефоны. Вельмі падобна на паліцэйскую дзяржаву. Усе пагалоўна становяцца падазраванымі. Праўда, на мой запыт, ці патрэбна пацьвердзіць алібі, адказалі адмоўна – ня трэба пакуль.”

Горадня: міліцыянты шукаюць сыноў Міколы Маркевіча

Сёньня сябра назіральнай рады "Радыё Рацыя", гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты выклікаюць яго сыноў – Аляксея і Міколу.

Праваабаронцы: ёсьць прыкметы кампаніі палітычнага тэрору




Міліцыянты шукаюць Бандарэнку

Каардынатар Хартыі97 Зьміцер Бандарэнка паведаміў, што да яго на кватэру прыходзілі людзі ў цывільным.

Пачынаецца тэрміновае паседжаньне прэзідыюму АДС

У сувязі з масавымі арыштамі актывістаў апазыцыі Прэзыдыум Аб’яднаных дэмакратычных сілаў праводзіць тэрміновае паседжаньне. Чакаецца размова пра байкот парлямэнцкіх выбараў.

Сярод актывістаў АГП – 4 затрыманыя

КДБ і Міліцыя паралізавалі выбарчыя штабы А. Лябедзькі і А. Дабравольскага.

Міліцыя яшчэ не гатова апублікаваць фотаробаты

Ва ўпраўленьні інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў не паведамілі пра колькасьць затрыманых пасьля выбуху 4 ліпеня спасылаючыся на тайну сьледзтва.

Затрыманы Міхаіл Пашкевіч

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Міхаіла Пашкевіча.




Увечары пачаліся ператрусы і затрыманьні моладзевых актывістаў

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандра Сергіенку і Паўла Кур’яновіча. Пасьля ператрусу іх адвезьлі на допыт.

Затрыманых усё больш

Ці там шукаюць тэрарыстаў?

“Белы легіён” не існуе, але цікавіць сьледзтва

Чаму насуперак абяцаньням Аляксандра Лукашэнкі “не закручваць гайкі апазыцыі” праваахоўныя органы пачалі менавіта з гэтага? Чым прыйшоўся недаспадобы “Белы легіён”?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG