Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандра Сергіенку і Паўла Кур’яновіча.

Сястра Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла Радыё Свабода, што яе брат патэлефанаваў ёй з тэлефона сьледчага і сказаў, што яго трое сутак будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня як падазраванага ў крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі пасьля выбуху самаробнай бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

Актывіст руху “Джынс за свабоду” Павал Юхневіч паведаміў “Свабодзе”, што сувязь з Аляксандрам Сергіенкавым таксама адсутнічае. Паплечнікі Аляксандра лічаць, што яго таксама трымаюць у камэры ізалятара.

Паплечнікі актывіста моладзевай незарэгістраванай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша таксама ўпэўненыя, што яго пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана пачаўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ шукаюць рэчавыя доказы датычнасьці Ільлі да выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Пасьля зканчэньня ператрусу маладзён быў дастаўлены ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама.

Такім чынам за кратамі ў падазрэньні да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту трымаюць восем апазыцыянэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG