Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных справаў Беларусі ўвечары 9 ліпеня накіравала афіцыйнае запрашэньне прадстаўнікам АБСЭ ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” паведамілі у МЗС.


Запрашэньне, якое дасланае за два з паловай месяцы да пачатку галасаваньня (28 верасьня), дазваляе прадстаўнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ разьвярнуць паўнавартаснае назіраньне за выбарчым працэсам. Мяркуецца, што ў ім будуць удзельнічаць 40 доўгатэрміновых і 300 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Аналягічнае запрашэньне пасланае і ў Міжпарляменцкую асамблею СНД.

Як патлумачылі ў МЗС, Беларусь вырашыла даслаць афіцыйныя запрашэньні толькі ў тыя міжнародныя структуры, у склад якіх яна ўваходзіць.
XS
SM
MD
LG