Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка апазыцыі Алеся Ясюк з Барысава зноў стала ахвярай міліцэйскага гвалту. Учора ў Барысаве міліцыянты зрабілі ператрус у яе кватэры.


Учора ў Барысаве міліцыянты ў часе ператрусу ў кватэры актывісткі сацыял-дэмакратычнай партыі Алесі Ясюк, начапілі на гаспадыню кайданкі. Міліцыянты не прад’явілі ордэра на ператрус. Яны шукалі ўлёткі з заклікам да байкоту парлямэнцкіх выбараў і забралі каля 20 кіляграмаў старых газэт, улётак часоў прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, агітацыйныя матэрыя ранейшых акцыяў апазыцыі, архіў суполкі “Народнай грамады”.

6- га ліпеня Ясюк пацярпела ад катаваньняў у Цэнтральным РУУС Менску, калі пад час затрыманьня яе распраналі дагала і здымалі на відэа.

Аб падобным абыходжаньні міліцыі з затрыманымі сьведчаць многія актывісты апазыцыі. Церпяць ад гвалту супрацоўнікаў міліцыі і звычайныя грамадзене, пераважна зь нізкім сацыяльным статусам.

Паводле праваабронцы Гары Паганяйлы, аднаго з аўтараў справазадчы «Катаваньні ў Беларусі», зьбіцьцё і катаваньні затрыманых сталіся паўсядзённай практыкай беларускіх сілавых структураў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG