Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня кідай словы ў Інтэрнэце


За разьмяшчэньне ў Інтэрнэце інфармацыі аб магчымым выбуху ў Менску затрыманы жыхар Віцебскай вобласьці

Як паведамяе БелаПАН , устаноўлена, што 8 ліпеня гэты чалавек разьмясьціў на адной са старонак расейскага сайту службы знаёмстваў інфармацыю аб магчымым выбуху ў Менску. Зьвесткі аб дакладным месцы меркаванага выбуху адсутнічалі. Асоба аўтара паведамленьня была ўстаноўлена беларускімі праваахоўнымі органамі сумесна з расейскімі калегамі, ня гледзячы на тое што ён прыняў пэўныя меры бясьпекі. Супраць затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 (падманьнае паведамленьне аб небясьпецы). За гэта можа пагражаць да пяці гадоў зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG