Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Шчурко афіцыйна пацьвердзіў, што першая выбуховая прылада была знойдзеная за дзьве гадзіны да выбуху на масавым канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці.

А.Шчурко заявіў у інтэрвію газэце “Комсомольская правда” в Белоруссии”, што першая прылада была замаскаваная ў двухлітровай упакоўцы з-пад соку і менчукі знайшлі яе прыблізна ў 22:30. Пакет адкрылі і, убачыўся яго зьмест, аднесьлі міліцыянтам. Супрацоўнікі міліцыі, паводле словаў Шчурко, паклалі пакет у бясьпечнае месца, палічыўшы трывогу ілжывай.
Пакет з-пад соку, які выбухнуў праз дзьве гадзіны і параніў пяцьдзесят чалавек, , быў у два разы меншым – “усяго” літровым. Паводле словаў Шчурка, у міліцыі ёсьць сьлед чалавека, які можа мець дачыненьне да выбуху, і ёсьць яго фотаробат, аднак увесь час з’яўляюцца новыя сьведкі.
Між тым, у справе ўжо не адзін, але некалькі затрыманых. Міліцыя ,заяўляючы пра сьлед падазронага і шмат новых сьведкаў, сёньня чарговы раз зьвярнулася да грамадзянаў з просьбай дапамагчы у высьвятленьні абставінаў выбуху на канцэрце. Апэратыўную групу ГУУС Менгарвыканкаму цікавяць фота і відэаматэрыялы, а таксама сьведчаньні непасрэдных удзельнікаў і відавочцаў падзеяў.
XS
SM
MD
LG