Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выбарчы штаб Аб’яднаных дэмакратычных сілаў паступае ўсё больш скаргаў ад апазыцыйных актывістаў на ціск з боку ўладаў. Вось адзін з красамоўных прыкладаў.


Патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе са сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, сябру Партыі БНФ Леаніду Аўтухову не працягнулі службовы кантракт. Як ён лічыць, з-за ягонай палітычнай актыўнасьці наагул і з-за намеру балятавацца ў парлямэнтары .

І тады спадар Аўтухоў зьвярнуўся за дапамогай да дзейнага дэпутата Палаты Валерыя Лектарава:

“Я падрыхтаваў да яго тры пытаньні. І пры сустрэчы зьвярнуўся да яго па-беларуску, на дзяржаўнай мове. А ён мне адказвае: я – расеец, і беларускай мовы ня ведаю.

І тады я зьвярнуўся ў пракуратуру, каб супраць дэпутата ўзбудзілі крымінальную справу. Бо мяне гэта абражае – столькі гадоў есьці наш беларускі хлеб і ня ведаць беларускай мовы?! Пракуратура адмовіла. А з таго дня прэсінг на мяне стаў яшчэ больш актыўным”.

“Я накіраваў скаргу ў Віцебскі абласны суд. Мне паведамілі, што паседжаньне адбудзецца дзён праз 10”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG